Лукашэнка ўпершыню атрымаў 2 хвіліны штрафу на Калядным турніры

Кіраўнік дзяржавы адразу не паверыў у рашэнне арбітра, але потым развёў рукамі і накіраваўся ў бокс для штрафнікоў.
Sputnik

МІНСК, 5 сту — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка быў адпраўлены на лаўку штрафнікоў за парушэнне правілаў у матчы групавога раўнда XIV Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея супраць каманды ААЭ, паведамляе Sputnik.

Каманда Лукашэнкі атрымала першую перамогу на Калядным турніры

Паядынак Беларусь — ААЭ адбыўся напярэдадні на вялікай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны". У другім перыядзе кіраўнік дзяржавы падчас укідвання наваліўся на хакеіста гасцей. Арбітр зафіксаваў парушэнне правілаў — затрымку суперніка рукамі. Лукашэнка здзівіўся такому рашэнню і пацікавіўся ў суддзі, ці сапраўды быў фол. Суддзя паказаў на бокс для штрафнікоў і Лукашэнка, усміхаючыся, накіраваўся адбываць пакаранне. Аднак прэзідэнт не адбыў пакаранне цалкам — беларусы прапусцілі ў меншасці, і Лукашэнка выйшаў на лёд.

Гэта выдаленне стала для Лукашэнкі першым за ўсю гісторыю яго ўдзелу ў Калядным турніры. Аднак прэзідэнта гэта не засмуціла, кіраўнік дзяржавы з гумарам успрыняў сітуацыю.

Сёння у 19:30 Беларусь згуляе супраць зборнай Кітая.