Сасновіч выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Брысбене

Спартсменка ўстанавіла своеасаблівы рэкорд першынства, прабіўшыся ў фінал з кваліфікацыі.
Sputnik

МІНСК, 5 сту — Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў фінал тэніснага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у аўстралійскім Брысбене, абыграўшы суперніцу з Латвіі Насту Севаставу, перадае Sputnik.

Беларускія журналісты выбралі лепшых спартсменаў 2017 года

Сустрэча завяршылася з лікам 7:6, 4:4. Гэты выпадак стаў першым у гісторыі турніру, калі тэнісістка прабілася ў фінал з кваліфікацыйнага раўнду.

16-я ракетка свету Севастава пасля гульні адзначыла гульню сваёй суперніцы, падкрэсліўшы, што лічыць Сасновіч вельмі моцнай тэнісісткай.

З улікам кваліфікацыі гэта ўжо сёмая перамога Сасновіч на турніры ў Брысбене. У абноўленай версіі сусветнага рэйтынгу, якая будзе апублікаваная 8 студзеня, Аляксандра падымецца мінімум на 53-ці радок.

Беларуску ў рамках спаборніцтва чакаюць сустрэчы з пераможцай леташняга турніру чэшскай спартсменкай Каралінай Плішкавай 6 студзеня і Элінай Світолінай з Украіны.

Фінальная гульня пройдзе 8 студзеня. Прызавы фонд турніру — 890 тысяч долараў.