МІНСК, 27 сне — Sputnik. Лепшай беларускай спартсменкай 2017 года стала Таццяна Пятрэня (скачкі на батуце), а лепшым спартсменам — фрыстайліст Антон Кушнір.
Пераможцаў абралі журналісты друкаваных і электронных СМІ падчас апытання, якое традыцыйна праводзіць газета "Спартыўная панарама".
У спісе самых моцных атлетаў Беларусі першыя восем месцаў занялі жанчыны. У тройку лепшых увайшлі Вольга Худзенка (веславанне на байдарках і каноэ) і Ванэса Каладзінская (барацьба).
У дзесятку лепшых таксама ўвайшлі тэнесісткі Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч, біятланістка Дар'я Домрачава і Анастасія Пракапенка, якая займаецца сучасным пяцібор'ем. Любімцамі журналістаў у гэтым годзе таксама сталі Аляксандра Герасіменя (плаванне) і Васіль Кірыенка (веласпорт).
Лепшай камандай па ігравых відах спорту названа жаночая зборная па тэнісе, па неігравых — зборная па скачках на батуце.
Лепшым трэнерам прызнаны капітан жаночай тэніснай зборнай Эдуард Дуброў.