Уладзімір Макей распавёў, што далей будзе з бязвізам

Міністр замежных спраў адзначыў, што Беларусі пры вырашэнні гэтага пытання трэба ацаніць усе "за" і "супраць".
Sputnik

МІНСК, 6 сту — Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей даў вялікае інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", падчас якога распавёў аб планах па бязвізавым рэжыме.

Беларусь пакуль не гатовая пашырыць бязвіз да 30 дзён

Пяцідзённы бязвізавы рэжым, уведзены ў Беларусі ў лютым 2017 года, можа быць павялічаны. Чыноўнік падкрэсліў, што на афармленне гэтага рашэння не спатрэбіцца шмат часу. Аднак, на яго думку, Беларусі ў гэтым пытанні неабходна ацаніць усе "за" і "супраць" з улікам тэрарыстычных пагроз.

Чыноўнік адзначыў, што карысць ад бязвіза ўжо адчуваецца. Толькі ў Мінску на 35% выраслі паступленні ў бюджэт ад турыстычных паслуг і паслуг сферы аховы здароўя. Аднак былі зафіксаваныя парушэнні бязвізавага рэжыму, хай і ў нязначнай колькасці, дадаў ён.

У бліжэйшы час планы па бязвізу абмяркуюць на сустрэчы ў прэзідэнта.

"Мы будзем рухацца і далей у гэтым кірунку, натуральна ўлічваючы ўсе фактары і нашы абавязкі ў рамках Саюзнай дзяржавы і адкрытую мяжу з Расіяй. У студзені адбудзецца нарада ў кіраўніка дзяржавы па гэтым пытанні. Я думаю, што па яе выніках будуць прынятыя канкрэтныя рашэнні", — заўважыў госць эфіру.