Абсталяванне для майнінга на больш чым $55 тысяч канфіскавалі мытнікі

Брэсцкія мытнікі затрымалі на мяжы партыю відэакарт і мацярынскіх плат, якую нелегальна спрабавалі завезці ў Беларусь.
Sputnik

МІНСК, 8 сту — Sputnik. Супрацоўнікі Брэсцкай мытні затрымалі буйную партыю абсталявання для майнінга з несапраўднымі дакументамі, якую прадпрымальнік спрабаваў увезці ў Беларусь праз пункт пропуску "Дамачава", пра гэта Sputnik паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Эксперт: забудзьцеся пра майнінг на відэакартах

41-гадовы індывідуальны прадпрымальнік спрабаваў перасячы беларускую мяжу на грузавым аўтамабілі Iveco, загружаным мацярынскімі платамі і відэакартамі для камп'ютараў. Паводле наяўных у яго дакументаў, абсталяванне везлі для мінскай фірмы з Літвы, іх агульны кошт складаў каля 18 тысяч долараў.

У працэсе праходжання мытнага кантролю высветлілася, што прадастаўленыя дакументы несапраўдныя: краіна-адпраўнік была паказаная няправільна, а кошт тавару прынізілі амаль у тры разы.

Пасля выяўлення падробкі, у прадпрымальніка былі канфіскаваныя 320 мацярынскіх плат і 120 відэакарт на суму звыш 115 тысяч беларускіх рублёў (больш за 55 тысяч долараў). У дачыненні да мужчыны распачаты адміністрацыйны працэс па ч. 3 арт. 14.5 КаАП Беларусі ("Прадстаўленне мытнаму органу пры мытным дэклараванні недакладных звестак аб таварах").