Радыё

Гладкая: захоўваць абрады беларусам дапамагае генная памяць

Мастацкі кіраўнік і заснавальнік заслужанага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля "Неруш" Белдзяржуніверсітэта Валянціна Гладкая распавяла, дзе і як калектыў збірае старадаўнія беларускія песні і абрады, якія затым прэзентуе гледачам.
Sputnik

Старадаўнія традыцыі, абрады і песні нашых продкаў, у тым ліку і калядныя, сёння даводзіцца ў літаральным сэнсе збіраць па крупінках — у паездках і экспедыцыях па закінутых вёсках і сёлах у розных рэгіёнах краіны, дзе яшчэ можна знайсці рэальных захавальнікаў традыцыйнай беларускай культуры. Пра тое, як праходзяць такія паездкі, у эфіры тэлеканала "РТР-Беларусь" распавяла мастацкі кіраўнік фальклорна-этнаграфічнага ансамбля "Неруш" БДУ Валянціна Гладкая.

Абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" ў вёсцы Стаўбун

"Шмат гадоў мы ездзілі і са студэнтамі, і з удзельнікамі калектыва ў экспедыцыі фальклорныя, і несумненна, мы запытваемся ў народа, толькі там бярэм матэрыялы і стараемся выканаць іх так, як яны былі запісаныя. І гэта дае асаблівую асалоду і нам, і гледачам, таму што калі пачынаеш нешта куралесіць і дарабляць у гэтым абрадзе, ён атрымлівае нейкі штрых ненатуральнасці", — сказала Гладкая.

Часткова аднавіць старадаўнія абрады і песенную культуру ўдаецца дзякуючы архівам і літаратурным апісанням. Але асноўнай крыніцай інфармацыі была і застаецца народная памяць, адзначыла субяседніца.

"Вядома, калі хочаш зрабіць праграму па такім абрадзе, трэба шукаць. Бабулькі перадаюць дочкам, унучкам. Гэта генная памяць. І тут мне здаецца, што яна працуе больш чым, усякае радыё і тэлебачанне", — адзначыла мастацкі кіраўнік ансамбля "Неруш".