https://bel.sputnik.by/20170605/abrad-vadzhehnne-i-pahavanne-straly-u-vescy-staubun-1029133025.html
Абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" ў вёсцы Стаўбун
Абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" ў вёсцы Стаўбун
Sputnik Беларусь
Народнае беларускае свята Ушэсця - саракавы дзень пасля Вялікадня - у гэтым годзе выпаў на чацвер 25 мая. У Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ён... 05.06.2017, Sputnik Беларусь
2017-06-05T11:08+0300
2017-06-05T11:08+0300
2017-06-07T09:32+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102913/17/1029131701_0:81:1600:985_1920x0_80_0_0_58d9608ab78aef93252c4ad5ab5654ed.jpg
гомельская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102913/17/1029131701_0:30:1600:1036_1920x0_80_0_0_26bbbf027932047cbaa8481005e0db14.jpg Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадарожнiк, у беларусі, галоўнае, культура, гомельская вобласць
спадарожнiк, у беларусі, галоўнае, культура, гомельская вобласць
Абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" ў вёсцы Стаўбун 11:08 05.06.2017 (абноўлена: 09:32 07.06.2017 )
Народнае беларускае свята Ушэсця - саракавы дзень пасля Вялікадня - у гэтым годзе выпаў на чацвер 25 мая. У Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ён суправаджаецца архаічным абрадам "Ваджэнне і пахаванне Стралы".
У 2005 годзе абраду "Ваджэнне і пахаванне Стралы" ў вёсцы Казацкія Балсуны Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці надалі статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як выглядае адзін з самых таямнічых і архаічных абрадаў Беларусі, які захаваўся толькі ў адной вёсцы.
© Sputnik / Альфрэд Мікус Самы лепшы калектыў сельскіх спявачак раней быў у Казацкіх Балсунах.
Самы лепшы калектыў сельскіх спявачак раней быў у Казацкіх Балсунах.
© Sputnik / Альфрэд Мікус Ён захаваў жывую традыцыю, мноства абрадавых песень і карагодаў, прымеркаваных да свята Ушэсця, высокае майстэрства іх выканання.
Ён захаваў жывую традыцыю, мноства абрадавых песень і карагодаў, прымеркаваных да свята Ушэсця, высокае майстэрства іх выканання.
© Sputnik / Альфрэд Мікус Цяпер засталося ўсяго некалькі спявачак, якія без дапамогі звонку могуць правесці абрад.
Цяпер засталося ўсяго некалькі спявачак, якія без дапамогі звонку могуць правесці абрад.
© Sputnik / Альфрэд Мікус А вось у вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёна традыцыю шмат гадоў захоўвалі і падтрымлівалі, праўда, з мінімальнай колькасцю ўдзельніц.
А вось у вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёна традыцыю шмат гадоў захоўвалі і падтрымлівалі, праўда, з мінімальнай колькасцю ўдзельніц.
© Sputnik / Альфрэд Мікус У Веткаўскім раёне ёсць вёскі, дзе толькі адна-дзве спявачкі на Ушэсце спяваюць стрэльныя песні, пасылаючы ў неба гэты таямнічы незвычайны кліч-мальбу.
У Веткаўскім раёне ёсць вёскі, дзе толькі адна-дзве спявачкі на Ушэсце спяваюць стрэльныя песні, пасылаючы ў неба гэты таямнічы незвычайны кліч-мальбу.
© Sputnik / Альфрэд Мікус Гэта робяць, каб вясновыя навальніцы з дажджамі і агністымі стрэламі маланак не нашкодзілі людзям, а былі павернуты ў поле і садзейнічалі паспяванню ўраджаю.
Гэта робяць, каб вясновыя навальніцы з дажджамі і агністымі стрэламі маланак не нашкодзілі людзям, а былі павернуты ў поле і садзейнічалі паспяванню ўраджаю.
© Sputnik / Альфрэд Мікус Калісьці чалавек па 500-700 збіралася на "Стралу" ў кожным сяле.
Калісьці чалавек па 500-700 збіралася на "Стралу" ў кожным сяле.
© Sputnik / Альфрэд Мікус З усіх вуліц сцякаліся ў цэнтр спявачкі, ідучы пад рукі карагодам з асноўнай стрэльнай песняй, якая і дала назву абраду.
З усіх вуліц сцякаліся ў цэнтр спявачкі, ідучы пад рукі карагодам з асноўнай стрэльнай песняй, якая і дала назву абраду.
© Sputnik / Альфрэд Мікус "Як пушчу стралу дай уздоўж вёскі, ох і вой люлі, дай уздоўж сяла... упоперак вуліцы".
"Як пушчу стралу дай уздоўж вёскі, ох і вой люлі, дай уздоўж сяла... упоперак вуліцы".
© Sputnik / Альфрэд Мікус На скрыжаваннях вадзілі карагоды змейкай - як стрэлы маланкі, а таксама ў форме круга - падобнага на сонечнае свяціла.
На скрыжаваннях вадзілі карагоды змейкай - як стрэлы маланкі, а таксама ў форме круга - падобнага на сонечнае свяціла.
© Sputnik / Альфрэд Мікус Выбудаваўшыся тымі ж лінейнымі карагодамі, ішлі ў поле, дзе тыя ж дзеянні паўтараліся.
Выбудаваўшыся тымі ж лінейнымі карагодамі, ішлі ў поле, дзе тыя ж дзеянні паўтараліся.
© Sputnik / Альфрэд Мікус Затым закопвалі ў пасевы азімых металічныя рэчы, манеткі ці проста каласкі.
Затым закопвалі ў пасевы азімых металічныя рэчы, манеткі ці проста каласкі.
© Sputnik / Альфрэд Мікус Традыцыя згасае, абрад ужо цалкам нідзе не праводзіцца, але ён яшчэ важны жыхарам сам сабою і гучаннем вясновых песень і карагодаў.
Традыцыя згасае, абрад ужо цалкам нідзе не праводзіцца, але ён яшчэ важны жыхарам сам сабою і гучаннем вясновых песень і карагодаў.
© Sputnik / Альфрэд Мікус Быццам бы яны напаўняюць жыццё сэнсам, вучаць падпарадкоўвацца законам прыроды і адчуваць сябе яе неад'емнай часткай.
Быццам бы яны напаўняюць жыццё сэнсам, вучаць падпарадкоўвацца законам прыроды і адчуваць сябе яе неад'емнай часткай.
© Sputnik / Альфрэд Мікус "Ваджэнне і пахаванне Стралы" амаль нідзе не захавалася.
"Ваджэнне і пахаванне Стралы" амаль нідзе не захавалася.
© Sputnik / Альфрэд Мікус Можа прайсці ўсяго некалькі год, і больш не будзе магчымасці паназіраць за архаічным абрадам.
Можа прайсці ўсяго некалькі год, і больш не будзе магчымасці паназіраць за архаічным абрадам.
© Sputnik / Альфрэд Мікус Лічыцца, што карані ў свята паганскія, а стралою раней называлі маланку - сімвал Перуна.
Лічыцца, што карані ў свята паганскія, а стралою раней называлі маланку - сімвал Перуна.
© Sputnik / Альфрэд Мікус Акрамя Гомельшчыны абрад праводзілі раней на поўначы Украіны і захадзе Браншчыны.
Акрамя Гомельшчыны абрад праводзілі раней на поўначы Украіны і захадзе Браншчыны.
© Sputnik / Альфрэд Мікус Пасля "Пахавання" лічылася, што вясна ўжо скончылася, і спяваць веснавыя песні болей было нельга.
Пасля "Пахавання" лічылася, што вясна ўжо скончылася, і спяваць веснавыя песні болей было нельга.
© Sputnik / Альфрэд Мікус Як і любое свята на вёсцы, "Пахаванне Стралы" збірае ўсіх за агульным сталом.
Як і любое свята на вёсцы, "Пахаванне Стралы" збірае ўсіх за агульным сталом.