Відэа

Сапраўднае чараўніцтва: як ствараюцца разбяныя свечкі ручной работы

Свечкі з'яўляюцца ўпрыгожваннем інтэр'еру і спосабам стварэння ўтульнасці ў хаце, у продажы прадстаўлены велізарны іх асартымент, у тым ліку разбяныя аўтарскія асобнікі. Глядзіце на відэа Sputnik, як ствараюцца разбяныя свечкі ручной работы.
Sputnik

Раней людзі выкарыстоўвалі свечкі ў якасці крыніцы святла. Але з з'яўленнем электрычнасці яны сталі хутчэй дэкаратыўным элементам, чым рэччу, неабходнай у побыце. Зараз, каб упрыгожыць дом, можна купіць не толькі звычайныя свечкі розных колераў і формаў, але і аўтарскія. Sputnik пабываў на "Мінскай свячной фабрыцы" і даведаўся, як стварае разбяныя свечкі ручной работы рамеснік Эла Савіных.

Жывапіс у мініяцюры: турэцкі мастак малюе на матылях і зернях

Яшчэ некалькі гадоў таму, калі такія свечкі ў Беларусі былі сапраўдным "дзівоцтвам", Эла Савіных прайшла навучанне на "Уральскай свячной фабрыцы" ў Екацярынбургу, прывезла ў Мінск неабходнае абсталяванне і пачала ствараць сапраўдныя васковыя шэдэўры.

Разбяныя свечкі ствараюцца па венецыянскай тэхналогіі XVI стагоддзя. У іх аснове — нарыхтоўка з вычышчанага парафіна, на якую наносіцца пласт за пластом спецыяльны каляровы фарбавальнік. Адна нарыхтоўка можа быць пакрыта 30 пластамі розных колераў.

Пакуль свечка не астыла, у майстра ёсць ўсяго 15 хвілін, каб паспець выразаць на ёй узор. Пасля гэтага яе пакрываюць адмысловым лакам, які надае трываласць і бляск. Вакол кнота выразаецца паглыбленне, дзякуючы якому разьбяныя свечкі не аплаўляюцца. Агонь паступова апускаецца ўнутр свечкі, што дае неверагодны візуальны эфект.