Сасновіч паднялася на 35 пазіцый у рэйтынгу WTA

53-яе месца ў рэйтынгу WTA - лепшае дасягненне беларускай спартсменкі за ўсю яе кар'еру.
Sputnik

МІНСК, 8 сту — Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч значна палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе Sputnik.

Азаранка прапусціць Australian Open

На мінулым тыдні Сасновіч выступіла ў фінале турніра катэгорыі "Прэм'ер" у Брысбене (Аўстралія). У вырашальным паядынку тэнісістка саступіла ўкраінцы Эліне Світолінай. Дзякуючы паспяховай гульні беларуска, якая займала 88-ае месца ў рэйтынгу WTA, у абноўленым спісе размясцілася на 53-ым радку.

Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Арына Сабаленка таксама палепшыла сваю пазіцыю, падняўшыся з 73-га на 69-ае месца. Дарэчы, у панядзелак беларуска з перамогі стартавала на турніры ў Хобарце (Аўстралія). У 1/16 фіналу Сабаленка ўзяла верх над канадкай Эжэні Бушар (83-яе месца ў сусветным рэйтынгу) — 6:4, 6:3.

Першай ракеткай свету па-ранейшаму з'яўляецца прадстаўніца Румыніі Сымона Халеп. Другое месца ў датчанкі Каралін Вазняцкі, іспанка Гарбін Мугуруса ідзе трэцяй.

Топ-10 рэйтынгу WTA:

  1. Сымона Халеп (Румынія) — 6425 ачкоў
  2. Каралін Вазняцкі (Данія) — 6095
  3. Гарбін Мугуруса (Іспанія) — 6005
  4. Эліна Світоліна (Украіна) — 5785
  5. Вінус Уільямс (ЗША) — 5567
  6. Караліна Плішкава (Чэхія) — 5445
  7. Алена Астапенка (Латвія) — 4901
  8. Каралін Гарсія (Францыя) — 4385
  9. Ёхана Контэ (Вялікабрытанія) — 3600
  10. Како Вандэвеге (ЗША) — 3258