Азаранка прапусціць Australian Open

© AP / Alastair GrantБеларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларуска па-ранейшаму не можа прымаць удзел у турнірах з-за сямейных праблем.

МІНСК, 8 сту — Sputnik. Экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка не зможа выступіць на Australian Open-2018, заявіў дырэктар турніру Крэйг Цілі.

У снежні паведамлялася, што тэнісістка звярнулася да арганізатараў Australian Open з просьбай прадаставіць ёй wild card (спецзапрашэнне). Беларуска атрымала "уайлд-кард" і збіралася прыехаць у Мэльбурн для ўдзелу ў турніры.

У сына Вікторыі Азаранкі з'явілася старонка ў Instagram - Sputnik Беларусь
У сына Вікторыі Азаранкі з'явілася старонка ў Instagram

"На жаль, Азаранка не зможа прыехаць у Аўстралію ў гэтым годзе", — прыводзіць словы Цілі афіцыйны сайт WTA.

Ён дадаў, што беларуска вельмі любіць Australian Open і абавязкова вернецца сюды ў наступным годзе.

Паведамляецца таксама, што wild card замест Азаранка атрымае аўстралійка Айла Тамлянавіч.

Нагадаем, беларуская спартсменка збіралася вярнуцца на корт у гэтым годзе на турніры ў новазеландскім Оклендзе. Аднак з-за сямейных праблем не змагла гэтага зрабіць. Азаранка да гэтага часу праз суд спрабуе адстаяць права апекі над сынам Леа. Зараз яна разам з ім знаходзіцца ў Каліфорніі.

Australian Open 2018 адбудзецца з 15 па 28 студзеня.

Азаранка перамагала на турніры ў Аўстраліі два разы запар — у 2012 і 2013 гадах.

Стужка навiн
0