Сельскія навіны: свінкі ходзяць на спатканне, гусі шпацыруюць па лёдзе

У вёсцы Тонеж Лельчыцкага раёна пабываў фотакарэспандэнт Sputnik Сяргей Лескець і прывёз некалькі вясковых навін з Палесся.
Sputnik

Упершыню гэтай зімой ударыў марозік, і сажалку зацягнула лёдам. Чатыры мясцовыя жыхаркі вадзілі сваіх свінак на спатканне праз усю вёску.

Свинки выбегают из ворот с удовольствием

Справа здаецца гаспадарская і неабходная, калі жывеш са свайго падворка. Але бяда ў тым, што ўжо і "кавалераў" мала на вёсцы засталося.

"Аюсь у хлеў!" – кричат женщины

Ды што там казаць, у Тонежы засталася толькі адна карова. Таму і даводзіцца ладзіць парасячыя шпацыры праз усю вёску.

Поросячьи бега в деревне Тонеж

Свінкі апынуліся вельмі цікаўнымі, кожны куток вёскі хацелася абнюхаць і паглядзець.

Фатаграфаваць кабанчыка мясцовыя жыхары не дазволілі — баяцца сурокаў. Ды яго нікому і не паказваюць, бо будучыя парасяты — залог дабрабыта.