Відэа

Alekseev прадставіў песню для беларускага адбору на "Еўрабачанне"

У беларускім адборы на "Еўрабачанне" папулярны спявак хоча ўдзельнічаць з англамоўнай версіяй сваёй песні "Навсегда". Слухайце песню "Forever" на Sputnik.
Sputnik

Праслухоўванні артыстаў, якія падалі заяўкі на ўдзел у "Еўрабачанні 2018" ад Беларусі, адбудуцца ў Белтэлерадыёкампаніі ўжо 11 студзеня — з іх ліку журы адбярэ да 15 фіналістаў, якія і будуць змагацца за права паехаць на конкурс у Лісабон.

Этна-гурт Shuma хоча паехаць на "Еўрабачанне"

Усяго заяўкі для ўдзелу ў беларускім адборы падалі каля ста артыстаў, у іх ліку — папулярны сярод моладзі ўкраінскі поп-спявак Alekseev, вядомы па сінглам "Пьяное солнце" і "Чувствую душой". Незадоўга да праслухванняў ён прадставіў сваю песню — "Forever".

Насуперак надзеям фанатаў, "Forever" — не новая кампазіцыя, а англамоўная версія прадстаўленага ў лістападзе сінгла "Навсегда" — за два месяцы ролік з песняй сабраў больш за тры мільёны праглядаў.

Зрэшты, фанаты ўсё роўна рады новай кампазіцыі Alekseev'a і жадаюць яму поспехаў у нацыянальным адборы на "Еўрабачанне" ад Беларусі.

Акрамя Аляксеева, удзел у адборы прымаюць многія ўжо знаёмыя беларусам артысты: Гюнеш, Юзары, Аляксей Грос, Napoli, Kattie, група Shuma і іншыя.