Сляды маці-рысі з трыма кацянятамі знойдзены ў Белавежскай пушчы

Нечаканая знаходка была зроблена ў Навасёлкаўскім лясніцтве, што знаходзіцца на поўначы пушчы.
Sputnik
МІНСК, 10 сту — Sputnik. Сляды дарослай рысі і трох кацянят былі выяўленыя на тэрыторыі Нацыянальнага парка "Белавежская пушча", паведамілі прыродаахоўнікі.
Нечаканая знаходка была зроблена ў Навасёлкаўскім лясніцтве, што знаходзіцца на поўначы пушчы.
Паводле інфармацыі прыродаахоўнікаў, убачыць сляды адразу чатырох рысяў — вялікая рэдкасць для галоўнага нацыянальнага парка краіны.
Прыродаахоўнікі выказалі надзею, што ўсе кацяняты рысі перажывуць цяперашнюю зіму, і ў 2018 годзе папуляцыя гэтай чырванакніжнай жывёлы ў Белавежскай пушчы павялічыцца.
Па даных прыродаахоўнікаў, з 2013 года, калі ў пушчы былі ўсталяваныя фотапасткі, атрымалася толькі двойчы зафіксаваць рысь з кацянятамі — на фота траплялі адна самка з адным кацянём. Пры гэтым у апошні час і беларускія, і польскія даследчыкі канстатавалі, што колькасць папуляцыі рысі ў пушчы за некалькі гадоў істотна знізілася, прычыны гэтага пакуль не вядомыя.