Відэа

NASA паказала панараму з цэнтра Млечнага Шляху

Віртуальны тур па цэнтры Млечнага шляху, у адной з частак якога знаходзіцца наша Сонечная сістэма, распрацавалі спецыялісты НАСА.
Sputnik

Нацыянальнае ўпраўленне па аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы ЗША (NASA) апублікавала відэа, якое дазваляе ў фармаце 360 градусаў здзейсніць "шпацыр" па цэнтры нашай галактыкі.

Уладкавацца на працу ў NASA і бясплатна схадзіць на "Зорныя войны"

Ствараючы праект, навукоўцы выкарысталі дадзеныя, атрыманыя з дапамогай рэнтгенаўскай абсерваторыі "Чандра" і іншых тэлескопаў, здольных прымаць і бачнае святло, і рэнтгенаўскае і інфрачырвонае выпраменьванне.

Як канстатавала NASA, чалавецтва на дадзены момант не здольна дасягнуць цэнтра Млечнага шляху.