Відэа

Хаім Суцін напісаў самую дарагую ў беларускім мастацтве карціну

Вялікі мастак, выхадзец з Беларусі Хаім Суцін нарадзіўся 13 студзеня 1893 года. У дзень нараджэння мастака спецыяльна для Sputnik куратар карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка Аляксандр Зіменка распавёў пра творчы шлях жывапісца.
Sputnik
Адным з самых цікавых эпізодаў у гісторыі выяўленчага мастацтва стала Парыжская школа. Гэта ўнікальная мастацкая з'ява, якая ўтварылася на рубяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў, калі маладыя мастакі прыехалі ў Парыж з розных краін былі аб'яднаны адным жаданнем — распрацаваць новую візуальную мову і пакінуць свае імёны ў гісторыі мастацтва.
Відэа
Мастацтвазнаўца "прайшоўся" па графіці на Кастрычніцкай
"Сёння мы адзначаем дзень нараджэння выдатнага беларускага мастака Хаіма Суціна. Хоць адзначаць менавіта гэты дзень, як сапраўдны мастак, ён выбраў сам. Нарадзіўся ён у невялікім мястэчку Смілавічы ў 20 км ад Мінска ў досыць беднай сям'і. Бацькі нават не запомнілі дакладную дату яго нараджэння, і ён сам абраў 13 студзеня, як свой дзень нараджэння", — сказаў Аляксандр Зіменка.
Паводле слоў мастацтвазнаўцы, Хаім Суцін быў мастаком з няпростым лёсам, які на працягу свайго даволі кароткага жыцця і творчага шляху пастаянна сутыкаўся з перашкодамі. Гэта былі і рэлігійныя забароны ў пабожнай яўрэйскай сям'і і непрыманне маладога дзёрзкага мастака французскім істэблішментам.
"У карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка знаходзяцца адзіныя творы Хаіма Суціна Беларусі. Адзін з іх гэта "Ева", якая з'яўляецца самым дарагім ацэненым творам выяўленчага мастацтва ў Беларусі. Гэта вельмі цікавы жаночы партрэт. Вядома, малюнак не можа перадаць усёй шматстатнасці колераў асабліва цікавы фон у гэтай працы", — адзначыў куратар калекцыі.
Відэа
Відэа: Самыя цікавыя экспанаты галерэі "Арт-Беларусь"
Аляксандр Зіменка асабліва падкрэсліў, што Суцін ніколі не пісаў прафесійных натуршчыц. Мастак да здабыцця сусветнай вядомасці жыў фактычна надгаладзь. Ён быў вымушаны перабівацца выпадковымі заробкамі і пісаў афіцыянтак, дам лёгкіх паводзінаў, увогуле ўсіх, хто згаджаўся пазіраваць.
"Калі вы паглядзіце на "Еву", то найперш можа стварыцца ўражанне, што гэта вельмі раззлаваная дзяўчына. Яна як бы незадаволеная і паўстае ў закрытай позе, але аўтар усё ж пастараўся перадаць характар у гэтай працы. Ён крыху рассунуў ёй бровы, злёгку прыадчыніў рот і напісаў рукі незачыненымі. І мы бачым ужо не абураную партрэтам даму, а бачым цікавую дзяўчыну, якая не можа дачакацца таго моманту, калі щбачыць, як яна атрымалася на працы вялікага майстра", — выказаў здагадку мастацтвазнаўца.
Відэа
Мастацтвазнаўца: Марк Шагал не быў патрэбны Савецкаму Саюзу
На жаль, да нас дайшло мала работ Хаіма Суціна вінаваты ў гэтым сталі і Другая Сусветная вайна, калі яго творы знішчаліся і імкненне аўтара да дасканаласці, калі ён выкупляў ўжо прададзеныя творы і стараўся іх удасканаліць або папросту знішчаў.
"На сённяшні дзень Хаім Суцін адзін з самых дарагіх мастакоў, якія ёсць на рынку выяўленчага мастацтва. Мы ганарымся, што яго карані знаходзяцца тут у Беларусі", — рэзюмаваў Аляксандр Зіменка.
Глядзіце на відэа Sputnik як выглядае самая дарагая ў Беларусі карціна.