Радыё

Нікіфараў: мы можам быць цікавымі свету, калі пакажам сваё жыццё

Мастацкі кіраўнік Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Заслужаны дзеяч мастацтваў Вячаслаў Нікіфараў у гутарцы на радыё Sputnik Беларусь разважае пра сённяшнюю сітуацыю ў беларускай кінавытворчасці і пра перспектывы нацыянальнай кінаіндустрыі.
Sputnik

Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" зусім нядаўна адкрылася пасля рэканструкцыі, якая доўжылася практычна сем гадоў. За гэты час шмат можна было пачуць слаўных прамоваў, папрокаў і нават абвінавачванняў. За апошнія два гады на кінастудыі быў зняты і здадзены толькі адзін фільм.

Мастацкі кіраўнік "Беларусьфільма" Вячаслаў Нікіфараў, адказваючы на пытанні вядучага праграмы "Прыкметы жыцця" Аляксандра Крывашэева не толькі канкрэтызаваў рэаліі кінастудыі за апошні год, але і адзначыў, якімі, на яго думку, павінны быць галоўныя мэты і сродкі іх дасягнення ў беларускім кінематографе ў будучыні.

Беларусьфільм рыхтуе прэм’еру новага фільма

"Студыя рэканструявана, яна на ўзроўні лепшых еўрапейскіх і сусветных кінафабрык. Беларускі кінематограф, як ніякі іншы, рэгулярна шчодра датуецца дзяржавай. І нішто не перашкодзіла гэтаму. Але за мінулы час мы змаглі разгубіць традыцыі, майстроў, людзей", — лічыць Нікіфараў.

У Беларусі невялікая пракатная прастора, у нашай краіне мала кінатэатраў. Каб акупіць беларускі фільм на ўнутраным рынку глядач павінен пайсці на яго тройчы, кажа Вячаслаў Нікіфараў. Значыць, трэба выходзіць на рынак суседзяў. Вядзецца карпатлівая праца з маладымі рэжысёрамі. Але поспех беларускага кіно магчымы пры ўмове адмовы ад абслугоўвання чужых культурных мэтаў. Калі Беларусь на кінапрасторы не толькі СНД, але і ўсяго свету будзе прадстаўляць свае каштоўнасці, культуру, і жыццё свайго народа.

Гутарку з мастацкім кіраўніком Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Вячаславам Нікіфаравым слухайце ў аўдыёзапісы радыё Sputnik Беларусь.