Відэа

Паказалі "Гарачы лёд": зімовыя аўтагонкі адкрылі сезон

Першы этап трэкавых гонак "Гарачы лёд-2018" за Кубак "Бош" прайшоў 14 студзеня на стадыёне "Зара" пад Мінскам. Глядзіце відэа Sputnik, як праходзілі заезды.
Sputnik

Першыя ў гэтым годзе заезды на трэкавых аўто, якія лічацца самымі відовішчнымі ў Беларусі, прайшлі 14 студзеня.

Ралі па бездаражы Парыж - Мосар: трактар гразі не баіцца

Гонкі "Гарачы лёд" сталі сапраўднай навагодняй традыцыяй і праводзяцца ў Беларусі з 1999 года. Сама назва прадугледжвае спаборніцтвы аўто на заснежанай трасе. Але ва ўмовах бясснежнай зімы заезды таксама не адмяняюцца.

Гонкі праходзяць на зімовай гуме і заўсёды адрозніваюцца асаблівай відовішчнасцю. Трэкавыя заезды заўсёды адрозніваюцца багаццем кантактнай барацьбы і непрадказальнасцю.

Усяго ў зімовы перыяд адбудзецца чатыры этапы гонак "Гарачы лёд-2018". 14 студзеня праходзіў першы этап, наступныя заезды адбудуцца 28 студзеня 11 і 25 лютага.

Усіх гледачоў чакалі не толькі "гарачыя гонкі" і спаборніцтвы лепшых спартсменаў, але і шмат конкурсаў, удзельнічаючы ў якіх яны змаглі атрымаць каштоўныя прызы і падарункі ад арганізатараў і ад галоўнага спонсара — кампаніі BOSCH.