Фота

Дзед і Баба альбо, як прайшоў абрад Шчадрэц ці "козлікі"

Sputnik

Абрад Шчадрэц альбо як кажуць мясцовыя "козлікі" ў такім выглядзе захаваўся толькі ў двух вёсках Салігорскага раёна: Восава і Рог. На сённяшні дзень у вёсцы Рог засталося крыху болей за чатыры хаты жыхароў, таму асноўнае святкаванне адбываецца ў Восаве.

Каляды на Палессі: "Дзе каза ходзе - там жыта родзе"

На пачатку ўсе збіраюцца ў мясцовым доме культуры на рэпетыцыю абраду. Тут мясцовыя і турысты бачуць пастановачны абрад такім, як ён бытаваў тут спрадвеку.

Затым маладыя дзяўчаты ідуць варажыць. Кожная насыпае па жменьцы зернейка, а гаспадар выпускае пеўня — да чыёй жменькі певень найперш падыйдзе — тая дзяўчына й першая замуж пойдзе ў гэтым годзе.

Галоўнымі персанажамі ў гэтым абрадзе і адметнымі ад усіх іншых у Беларусі з'яўляецца Дзед і Баба. У Дзеда адмысловы берасцяны "шлем-маска". Зайшоўшы ў хату дзед найперш грукае ў столю і пытаецца дзе скарб схаваны. За тое яго задабрываюць грашыма. Баба засявае ў хаце зерне — што сімвалізуе ўрадлівасць і пладавітасць.

Сёлета следам за дзедам ішлі жанчыны з мясцовага хора: неслі Казу і Коніка, Жураўля, цыганка намагалася паваражыць. Кожнаму персанажу адведзена свая роля і свой пачастунак ад гаспадароў. Казу частавалі калбасой і бутэлькай, коніку і жураўліку меней шанцавала — часцей за ўсё іх чакала рэшата аўса і вада ў гарлачыку.

1 / 11
Певень павінен выбраць дзяўчыну, якая першай абярэцца шлюбам у наступным годзе
2 / 11
Варожбы - неад'емная частка калядвання на Шчадрэц
3 / 11
Да абрада рыхтуюцца адказна і пачынаюць з рэпетыцыі ў мясцовым клубе
4 / 11
Калядоўшчыкі разам з казой з песнямі выпраўляюцца шчадраваць па вёсцы
5 / 11
Цыганка абяцае ўсім ахвотным варожбы на новы год
6 / 11
Дзед разам са шчадрухамі абыходзіць усе хаты па чарзе
7 / 11
Калядоўшчыкаў сустракаюць радасна і адорваюць, каб у хаце не пераводзіліся грошы і быў добры ўраджай
8 / 11
Шчадрухі носяць з сабою казу і просяць вынесці каўбасу і сала, каб яна скакала
9 / 11
Першымі да вокнаў падбягаюць дзяўчаткі: "бабка Ганна, а ці дома ў вас курачкі? Мо вам пакалядаваць, альбо так пачастуеце?"
10 / 11
Казу абавязкова трэба паставіць на ногі і пагрукаць па падлозе, каб гаспадарам шчасціла
11 / 11
Абрад "Шчадрэц" у вёсках Рог і Восава з 2009 года мае статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці, узяты пад ахову дзяржавы