Мінскае "Дынама" прайграла "Амуру" у хатнім матчы КХЛ

Мінчане зведалі трэцяе паражэнне запар і займаюць дзесятае месца на Захадзе.
Sputnik

МІНСК, 17 сту — Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" пацярпеў хатняе паражэнне ад хабараўскага "Амура" ў матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ).

Паядынак "Дынама-Мінск" — "Амур" адбыўся ў аўторак на "Мінск-Арэне". Сустрэча завяршылася з лікам 2:0 на карысць гасцей з Хабараўска (2:0, 0:0, 0:0). Перамогу "тыграм" прынеслі Томаш Загорна (6-ая хвіліна, у большасці) і Алег Лі (19).

Падапечныя Гордзі Дуайера па-ранейшаму займаюць дзесятае месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі КХЛ — пасля 50 гульняў у актыве каманды 64 балы. "Амур" у 49 матчах набраў 75 ачкоў і размяшчаецца на дзевятым месцы на Усходзе.

Наступны паядынак "бела-сінія" правядуць у чацвер, 18 студзеня, супраць кітайскага "Куньлунь Рэд Стар", "тыгры" ў гэты ж дзень згуляюць выязны матч супраць рыжскага "Дынама".