МІНСК, 18 сту — Sputnik. Лепшую кнігарню вызначаць у Беларусі, паведамілі Sputnik у Міністэрстве інфармацыі.
Змагацца за званне лепшай беларускія кніжныя крамы будуць у рэспубліканскім конкурсе "Лепшая кнігарня". Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 31 студзеня.
Удзельнікамі могуць стаць кнігарні незалежна ад формы ўласнасці, памеру гандлёвай плошчы і тавараабароту.
Пераможцы будуць вызначацца ў асноўных, спецыяльных і персанальных намінацыях, сярод якіх "Лепшая кнігарня Рэспублікі Беларусь", "Лепшая кнігарня г. Мінска", "Лепшая рэгіянальная кнігарня" і іншыя.
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца падчас XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.