Гістарычны музей прэзентуе камплект памятных манет "Шлях Скарыны"

© Sputnik / Роман ШантарНацыянальны гістарычны музей Беларусі
Нацыянальны гістарычны музей Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Супрацоўнік музея, аўтар навуковай распрацоўкі гэтай серыі раскажа пра асаблівасці некаторых гравюр Скарыны, абраных для памятных манет.

МІНСК, 17 сту — Sputnik. Нацыянальны гістарычны музей Беларусі 25 студзеня прэзентуе камплект памятных манет серыі "Шлях Скарыны", паведамілі Sputnik у прэс-службе музея

Манеты прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і выпускаліся ў абарачэнне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь на працягу 2015 — 2017 гг.

Нацбанк Беларусі - Sputnik Беларусь
Нацбанк выпускае памятныя манеты "Шлях Скарыны. Вільня"

"Маштаб асобы Францыска Скарыны і яго асветнай дзейнасці настолькі значны ў айчыннай гісторыі, што Нацыянальны банк не мог не адгукнуцца на гэтую падзею. На памятных манетах серыі "Шлях Скарыны" прадстаўлена шэсць гарадоў: Полацк, Кракаў, Падуя, Венецыя, Прага, Вільня (Вільнюс) — тыя, што адыгралі вялікую ролю ў жыцці і дзейнасці Скарыны, звязанай з яго перакладам і друкаваннем Бібліі", — распавялі ў прэс-службе.

На манетах прысутнічаюць не толькі старажытныя відарысы названых гарадоў, але таксама знакі і сімвалы, якія ўвасабляюць сутнасць іх повязі з асветнікам. Да прыкладу, на манеце з пражскай тэматыкай як сімвал Прагі і знак найвышэйшага ўздыму творчых сіл Скарыны змешчана выява знакамітага ратушнага гадзінніка "Арлой". Для таго, каб сканструяваць на манеце цыферблатныя дыскі з зададзенай гадзінай астранамічнага часу, палажэннем сонца і фазай месяца ў дзень 6 жніўня 1517 г. (дзень выхаду з друку першай кнігі Скарыны), стваральнікі манеты звярнуліся да прафесійных астраномаў.

"Апроч таго, на манетах прадстаўлена і сама Кніга кніг у мастацкай і тэкставай інтэрпрэтацыі Скарыны: паказана прыгажосць шрыфтоў выдання, разнастайнасць гравюр, вытанчанасць дэкору. Выклікае здзіўленне, як шмат інфармацыі можа змясціць невялікая паверхня манеты", — дадалі ў музеі.

Нацбанк Літвы выпусціў манету, прысвечаную Францыску Скарыну - Sputnik Беларусь
Нацбанк Літвы выпусціў манету, прысвечаную Францыску Скарыну

Манеты юбілейнай серыі чаканіліся на Літоўскім манетным двары прафесіяналамі найвышэйшай кваліфікацыі. Выкарыстаная імі тэхналогія аксідавання — амаль што ручная: кожная манета нясе адбітак унікальнасці.

Нумізматычны камплект, які цяпер выстаўлены ў музейнай экспазіцыі, — дар Нацыянальнага банка Рэсублікі Беларусь Нацыянальнаму гістарычнаму музею.

"У прэзентацыі возьмуць удзел прадстаўнікі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Дызайнер манетнай серыі пакажа незвычайна прыгожы аўтарскі відэашэраг "Шлях Скарыны" з элементамі анімацыі. Супрацоўнік музея, аўтар навуковай распрацоўкі гэтай серыі раскажа пра асаблівасці некаторых гравюр Скарыны, абраных для памятных манет. Аўдыторыі будзе прапанавана гульня-тэст па тэмах кнігадрукавання і нумізматыкі з уручэннем прызоў", — рэзюмавалі арганізатары мерапрыемства.

Стужка навiн
0