МІНСК, 19 сту — Sputnik. Прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Беларусі адбудзецца на міжнароднай выставе турызму і актыўнага адпачынку Adventur 2018, паведамілі Sputnik у Нацыянальным агенцтве па турызму.
Свае магчымасці прадставяць вядучыя тураператары краіны, сеткі гасцініц і рэстаранаў Minotel, гасцініцы "Вікторыя Алімп Атэль", музей "Замкавы комплекс "Мір", прадстаўнікі Гродзенскага рэгіёна — санаторыі "Нёман-72", "Азёрны", "Вясёлка", "Парэчча", "Альфа Радон" і іншыя.
Беларусь плануе зарабіць на турыстах больш за $160 млн>>
Пазнаёміцца з турыстычным патэнцыялам Беларусі можна будзе 26 студзеня ў 14.00 на пляцоўцы выставачнага цэнтра LITEXPO.
У Нацагенцтве па турызме лічаць, што ў прадстаўнікоў Гродзенскага рэгіёна ёсць добрая падстава прэзентаваць турыстычны патэнцыял вобласці на міжнароднай арэне — з 1 студзеня 2018 года турысты могуць наведваць Гродна і тэрыторыю парка "Аўгустоўскі канал" без візы на 10 дзён.