Нацыянальны мастацкі музей абвясціў аб запуску YouTube канала і выклаў іміджавы ролік. Перамены прыйшлі ў музей напярэдадні яго васьмідзесяцігадовага юбілею, які будзе адзначацца ў 2019 годзе.
"Год адкрыццяў і здзяйсненняў — перадюбілейны год НММ. Незвычайнае і хвалюючае, дынамічнае і маляўнічае, аб важным і самым галоўным! Зазірні за рамкі! Мастацтва адкрытае для цябе, трэба толькі працягнуць руку!" — заявілі аўтары канала.
На відэа можна ў паскораным рэжыме паглядзець на жыццё музея. Дзякуючы камп'ютарнай графіцы ў яго інтэр'ерах з'яўляюцца аб'екты з сусветных музеяў — ад скульптур Давіда і Венеры да карцін Марка Шагала. Усё гэта, трэба прызнаць, выглядае ў сценах беларускага музея цалкам арганічна.