Бібліятэка Кангрэса ЗША атрымала факсімільнае выданне кніг Скарыны

Цяпер у распараджэнні Кангрэса знаходзіцца 21 том скарынаўскай спадчыны.
Sputnik
МІНСК, 20 сту — Sputnik. У бібліятэцы Кангрэса ЗША адбылася цырымонія перадачы ў дар факсімільнага выдання "Кніжная спадчына Францыска Скарыны", паведамілі Sputnik у прэс-службе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Нацбібліятэка ўзнагароджана прэзідэнтам за факсіміле кніг Скарыны
Першыя 11 тамоў былі перададзеныя ў жніўні 2016 года. На гэты раз у ЗША атрымалі тамы з 12-а па 21-ы.
Выданне было перададзена бібліятэцы часовым павераным у справах Беларусі ў ЗША Паўлам Шыдлоўскім ад імя дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана Матульскага. У мерапрыемстве ўдзельнічалі супрацоўнікі бібліятэкі Кангрэсу і прадстаўнікі беларускай дыяспары.
Дырэктар еўрапейскага аддзела бібліятэкі Кангрэса Грант Харыс, які прыняў выданне, выказаў удзячнасць беларускаму боку і адзначыў праведзеную працу па распаўсюджанню інфармацыі пра гісторыю кнігадрукавання.
Акрамя таго, падчас сустрэчы прадстаўнікі беларускай стараны змаглі пазнаёміцца з рэдкімі выданнямі, прысвечанымі Францыску Скарыну.