Нацбібліятэка ўзнагароджана прэзідэнтам за факсіміле кніг Скарыны

© Sputnik / Руслан Кривобок / Перайсці ў фотабанкБудынак Нацыянальнай бібліятэкі і помнік Францыску Скарыну
Будынак Нацыянальнай бібліятэкі і помнік Францыску Скарыну - Sputnik Беларусь
У прэс-службе падкрэслілі, што прэмія з’яўляецца сведчаннем пастаяннай увагі дзяржавы да пытанняў фарміравання ў грамадстве здаровай духоўнай атмасферы.

МІНСК, 3 сту — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва 2017 года. Адпаведныя ўказы 4 студзеня падпісаў кіраўнік дзяржавы, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Замдырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша - Sputnik Беларусь
Відэа
Скарына даў старт кніжнай традыцыі ў Беларусі, Расіі і Украіне

Па выніках 2017 года прысуджаны 5 прэмій Прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне". Сярод лаўрэатаў узнагароды ГА "Беларускі саюз жанчын" і калектыў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава.

Узнагароду таксама атрымаў калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі за працу па факсімільным аднаўленні і папулярызацыі кніжнай спадчыны Францыска Скарыны.

У спіс лаўрэатаў уключаны пратаіерэй Віктар Перагудаў, настаяцель прыхода храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай у гарадскім пасёлку Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці і муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліцы Беларусь Абу-Бекір Шабановіч.

Акрамя таго, прысуджаны 10 спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва. Узнагароды атрымалі аўтарскі калектыў галоўнай дырэкцыі "Агенцтва тэлевізійных навін" Белтэлерадыёкампаніі за стварэнне хранікальна-дакументальнага серыяла "Справа жыцця" і аўтарскі калектыў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў за рэалізацыю праекта комплекснага мастацкага афармлення храма ў гонар святых Касмы і Даміяна ў аграгарадку Вішнёва Мінскай вобласці.

Намеснік дырэктара Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" Сяргей Егарэйчанка адзначаны прэміяй за значны ўклад у захаванне гістарычнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і выданне кнігі-альбома "Нясвіж. Палацава-паркавы ансамбль. Збор зброі і даспехаў".

Прэміі ўдастоены калектыў выдавецкага цэнтра "Марка" РУП "Белпошта" за стварэнне паштовых марак да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа і іншых знакавых падзей у гісторыі і культуры Беларусі.

У ліку лаўрэатаў спецпрэміі — калектыў Кастрычніцкага раённага дома рамёстваў за значны ўклад у захаванне і папулярызацыю традыцыйных ткацкіх рамёстваў, актыўную выставачную дзейнасць.

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі" адзначаны спецпрэміяй за значны ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва, паспяховае правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Помнік Францыску Скарыну ля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі - Sputnik Беларусь
Навукоўцы: Скарына па праву лічыцца беларускім першадрукаром

Узнагароду атрымаў калектыў Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці за рэалізацыю праекта "Ад мінулага да сучаснага", прысвечанага адраджэнню ўнікальных тэхнік шматніткавага ткацтва Панямоння, і стварэнне калекцый традыцыйнага і сучаснага нацыянальнага адзення.

Спецыяльная прэмія прысуджана калектыву "Мінскканцэрта" за рэалізацыю культурнага праекта ў рамках правядзення летняга музычна-турыстычнага сезона ў Верхнім горадзе.

Калектыў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адзначаны прэміяй за рэалізацыю маштабных творчых праектаў "Талент краіны", "Дакрананне", "Велікодны фестываль", накіраваных на развіццё здольнасцяў таленавітых дзяцей і моладзі.

Узнагароды таксама ўдастоены мастак, член ГА "Беларускі саюз мастакоў" Валерый Слаўк за значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай школы станкавай і кніжнай графікі, правядзенне выставы "Планета Слаўк", персанальных выстаў у Мінску і рэгіёнах Беларусі.

"Прыняцце ўказаў з'яўляецца яркім сведчаннем пастаяннай увагі дзяржавы да пытанняў фарміравання ў грамадстве здаровай духоўнай атмасферы, развіцця беларускай культуры і мастацтва", — падкрэслілі ў прэс-службе.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі