Наста Кудасава выступіць з паэтычнай імправізыцыяй у Мінску

Выступленне адбудзецца падчас чарговай сустрэчы ў рамках праекта "Вершы ў Шафе".
Sputnik

МІНСК, 20 сту — Sputnik. Беларуская паэтэса Наста Кудасава выступіць з імправізыцыяй у Мінску ў рамках праекта "Вершы ў Шафе", паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

Удзельнікі вечарыны змогуць паслухаць вершы Насты, паразмаўляць з ёй і ў дадатак атрымаць аўтограф.

Фільм Алега Лукашэвіча пра сучаснае мастацтва пакажуць на беларускім ТБ

Гасцей чакаюць "камернасць, атмасфернасць, утульнасць, святло паэзіі і кава з гарбатай". Арганізатары абяцаюць напоўніць вечар "абаяльнай магіяй паэтычнага слова".

Наста Кудасава — беларуская паэтэса, аўтар кніг паэзіі "Лісьце маіх рук" (2006), "Рыбы" (2013) і шэрагу публікацый у розных перыядычных выданнях. З'яўлялася ўдзельніцай альманахаў "Скрыпторый", "Літаратурны квартал", зборніка паэзіі "Яна і я", праекта "Начная чытанка" (2007) і іншых. Творы перакладаліся на рускую і балгарскую мовы.

Дзе: пр-т Дзяржынскага, 9 (кнігарня "Кніжная Шафа")

Калі: 25 студзеня, 19:00