Выпускнік беларускай ВНУ стаў мільярдэрам

Капітал бізнэсмэна, доктара навук НАН Беларусі, на дадзены момант ацэньваецца ў 1,2 млрд. долараў ЗША.
Sputnik

МІНСК, 20 сту — Sputnik. Стан в'етнамскага бізнэсмэна Нгуена Данг Куанга, які атрымаў доктарскую ступень ад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дасягнула 1,2 млрд долараў, піша Bloomberg.

 

Нгуен — заснавальнік і генеральны дырэктар кампаніі Masan Group, якая вядзе дзейнасць у сферах вытворчасці прадуктаў харчавання, аказання фінансавых паслуг і здабычы карысных выкапняў. Зараз ён з'яўляецца трэцім па ліку мільярдэрам ў краіне.

Сістэма паступлення ў ВНУ зменіцца ў Беларусі у 2019 годзе

Нгуен Данг Куанг вучыўся ў Расіі, атрымаў ступень MBA (магістра дзелавога адміністравання) ва ўніверсітэце Пляханава. У біяграфіі на афіцыйным сайце яго кампаніі сказана, што бізнэсмэн таксама валодае званнем доктара тэхнічных навук ад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Вядома таксама, што ён вучыўся на фізфаку БДУ.

Бізнэсам ён заняўся ў 1990-х: прадаваў в'етнамцам, якія жывуць у Расіі, локшыну хуткага прыгатавання, а пазней яму ўдалося пабудаваць прадпрыемства, якое вырабляла 30 млн пачкаў локшыны ў месяц.

Атрымаўшы поспех, 17 гадоў таму ён вярнуўся ў родную краіну і асвоіў мясцовы рынак. Цяпер асабліва папулярны рыбны соус, які вырабляе кампанія, актыўна ўжываецца ў стравах в'етнамскай кухні.