Да 18 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 23 студзеня

Сіноптыкі абяцаюць воблачнае з праясненнямі надвор’е, пераважна без ападкаў.
Sputnik

МІНСК, 22 сту — Sputnik. Да 18 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 23 студзеня, паведамілі Sputnik ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Халады ідуць у Беларусь: беражыце сябе і сваіх блізкіх

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах прагназуецца туман, шэрань.

На дарогах месцамі чакаецца галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 9-15°С (пры праясненнях 16-18°С са знакам мінус). Днём будзе мінус 5-11°С.