Халады ідуць у Беларусь: беражыце сябе і сваіх блізкіх

© UnsplashСабака мерзне
Сабака мерзне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Напачатку тыдня ў рэспубліку прыходзяць халады, на вуліцы трэба быць асабліва асцярожнымі.

МІНСК, 22 сту — Sputnik. Пахаладанне прыходзіць у Беларусь напачатку гэтага тыдня, месцамі тэмпература паветра можа апусціцца да —16°С уначы, паведамілі ў Белгідрамеце.

Бягучая зіма можа надоўга запомніцца як самая няўстойлівая: пасля параўнальна цёплага снежня ў студзені былі кароткачасовыя замаразкі, а снег выпаў толькі пасля калядных святаў.

Марозны дзень - Sputnik Беларусь
У панядзелак чакаецца паніжэнне тэмпературы да -16°С

Ужо напачатку апошняй дэкады студзеня на Беларусь прыйдуць моцныя замаразкі — месцамі па поўначы магчыма паніжэнне тэмпературы да —16°С градусаў уначы. Не вельмі камфортна будзе і ў Мінску: замаразкі магчымыя да  —10°С.

У такое надвор'е важна памятаць пра меры засцярогі. У Міністэрстве аховы здароўя падкрэсліваюць: пры нізкіх тэмпературах шанцы атрымаць абмаражэнне растуць, пагоршыць сітуацыю можа і вецер. Як засцерагчы сябе ад праблем са здароўем у халады — чытайце рэкамендацыі медыкаў на Sputnik.

Памятайце: калі вам не пашанцавала і вы доўгі час правялі на марозе, трэба быць асабліва ўважлівым да сваіх рук і ног — ці не атрымалі вы абмаражэнне? Як гэта вызначыць і што рабіць — у актуальнай інфаграфіцы Sputnik.

Халады, якія прыйшлі ў Беларусь, пратрымаюцца, мяркуючы па ўсім, нядоўга: ужо ў другой палове тыдня пацяплее, удзень магчымы нават невялікі "плюс".

Стужка навiн
0