Фільм "У асабістую прастору ўваход забаронены" выходзіць у пракат

У фільме іграюць вядомыя беларускія акцёры Сяргей Жбанкоў, Ганна Палупанава.
Sputnik

МІНСК, 22 сту — Sputnik. Фільм беларускага рэжысёра Аляксандры Бутар "У асабістую прастору ўваход забаронены" выходзіць у пракат. Прэм'ера карціны пройдзе з удзелам акцёраў, здымачнай групы, гасцей і журналістаў сёння ў сталічным кінатэатры "Масква", паведаміла Аляксандра на сваёй старонцы у "Фэйсбуку".

Абрамовіч аб новым фільме Бутар: дублі з пацалункамі патрабаваў паўтарыць

У шырокі пракат фільм выйдзе 1 лютага і да 14 лютага яго можна будзе ўбачыць ў дзевяці мінскіх кінатэатрах, а таксама ў Гомелі, Гродне і Брэсце.

Фільм "У асабістую прастору ўваход забаронены" — гэта гісторыя пра чалавека, які з-за сваіх дзіцячых комплексаў, стаўшы дарослым, баіцца рызыкнуць і адкрыцца жыццю, але як толькі ён адважваецца на крок за межы сваёй "асабістай прасторы", то ў яго жыцці ўсё мяняецца ў лепшы бок.

У фільме іграюць вядомыя беларускія акцёры Сяргей Жбанкоў, Ганна Палупанава. Галоўную ролю выканаў малады акцёр Эрык Абрамовіч.