Радыё

Абрамовіч аб новым фільме Бутар: дублі з пацалункамі патрабаваў паўтарыць

© Sputnik / Александр КривошеевРэжысёр Аляксандра Бутар і акцёр Эрык Абрамовіч
Рэжысёр Аляксандра Бутар і акцёр Эрык Абрамовіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэжысёр і прадзюсар Аляксандра Бутар і акцёр Эрык Абрамовіч распавялі радыё Sputnik Беларусь пра здымкі і прэм'еру новага фільма "У асабістую прастору ўваход забаронены".
Абрамович о новом фильме Бутор: дубли с поцелуями требовал повторить

Рэжысёр Аляксандра Бутар завяршыла здымкі сваёй трэцяй па ліку карціны "У асабістую прастору ўваход забаронены". Гэта першая самастойная кінаработа Аляксандры Бутар па-за сценамі кінастудыі "Беларусьфільм". І калі са здымачнай групай ніякіх праблем не ўзнікла, то з падборам акцёраў на галоўныя ролі ў рэжысёра былі пэўныя цяжкасці.

Рэжысёр і прадзюсар Аляксандра Бутар - Sputnik Беларусь
Радыё
Бутар аб новым фільме: задумалі і тут жа знялі, пужацца было некалі

"У мяне былі праблемы з галоўным героем. Я яго вельмі доўга шукала. Звярталіся нават у Маскву да Алесі Грыбок, нашай артысткі, якая цяпер працуе там. Яна прапаноўвала расійскіх акцёраў. Справа ў тым, што герою павінна было быць 23-25 гадоў. Я такіх акцёраў у Беларусі не ведала, я працавала заўсёды з тымі, хто старэйшы. Мы праводзілі кастынгі, і ў выніку па парадзе той жа Алесі прыйшоў Эрык і ўсіх здзівіў", — распавяла Бутар.

Малады акцёр Эрык Абрамовіч параўнальна нядаўна скончыў Беларускую Акадэмію мастацтваў, курс заслужанага дзеяча мастацтваў нашай краіны Лідзіі Аляксееўны Манаковай. Зараз Эрык працуе ў трох тэатрах, актыўна здымаецца ў рэкламе і серыялах, але галоўная роля ў кіно — у яго біяграфіі першая.

"Гэта мой першы вопыт у поўнаметражным кіно і ў галоўнай ролі. З Аляксандрай было працаваць вельмі добра і вельмі камфортна. Я паспяваў і працаваць, і адпачываць. Было цяжкавата, таму што кароткія тэрміны і вялікі аб'ём. Але было вельмі хвалююча і класна", — падзяліўся Абрамовіч.

Галоўную жаночую ролю ў фільме выканала акторка Беларускага тэатра лялек Любоў Клок. Таксама ў фільме здымаліся і выхаванцы творчай майстэрні "Тэрыторыя кіно", якой кіруе Аляксандра Бутар. Вядомыя акцёры Сяргей Жбанкоў і Ганна Палупанава згулялі ў новым фільме другарадныя ролі. Прэм'ера фільма "У асабістую прастору ўваход забаронены" адбудзецца ў лютым наступнага года.

Гутарку з рэжысёрам, кіраўніком творчай майстэрні "Тэрыторыя кіно" Аляксандрай Бутар і акцёрам Эрыкам Абрамовічам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0