Халадней за ўсё ноччу было ў Бярэзінскім запаведніку - амаль -20 С°

Паводле інфармацыі Гідрамета, ужо ў сераду маразы ў Беларусі пачнуць слабець, а ў чацвер, 25 студзеня, у краіне пацяплее да 0 С°.
Sputnik

МІНСК, 23 сту — Sputnik. Халадней за ўсё мінулай ноччу было ў Бярэзінскім запаведніку — там зафіксавана тэмпература —19,4 С°, сведчаць звесткі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Марознае надвор'е ўсталявалася ў Беларусі некалькі дзён таму: паўсюль слупкі тэрмометраў апусціліся ніжэй адзнакі —10 С°.

Паводле інфармацыі беларускіх сіноптыкаў, халадней за ўсё ўначы ў аўторак было ў Бярэзінскім запаведніку — на метэастанцыі там была зафіксаваная тэмпература —19,4 С°.

Па дадзеных Гідрамета, ужо ў сераду маразы ў Беларусі пачнуць слабець, а ў чацвер, 25 студзеня, у краіне пацяплее да 0 С°.