З Сэнт-Уэна ў Мінск: Мастацкі музей арганізаваў англамоўную майстэрню

Арганізатары падкрэсліваюць, што ступень валодання мовай не мае значэння для наведвальнікаў праграмы.
Sputnik

МІНСК, 23 сту — Sputnik. Нацыянальны мастацкі музей пры падтрымцы Еўрапейскай добраахвотніцкай службы арганізаваў праект, які будзе садзейнічаць культурнаму абмену Мінска з французскім горадам Сэнт-Уэнам, паведамілі Sputnik у музеі.

Мастацкі музей паказаў, як праходзіць жыццё без наведвальнікаў

У рамках праекта ў беларускую сталіцу з Сэнт-Уэна, які знаходзіцца непадалёк ад Парыжа, у якасці добраахвотнага памочніка прыехала Эліс Гаанг.

Дзяўчына арганізавала міжнародны культурны праект "Мuseum`s tour: Exhibition in English & Workshop", наведвальнікі якога змогуць паслухаць экскурсію на англійскай мове па экспазіцыі рускага мастацтва XVIII-XIX стст., а таксама стаць удзельнікамі творчай мастацкай майстэрні, сканцэнтраванай вакол французскага мастака-пейзажыста Юбера Рабера.

Арганізатары падкрэсліваюць, што праект разлічаны на старшакласнікаў, навучэнцаў, студэнтаў і дарослых, але ступень валодання мовай не мае значэння.