Адзнакі 1 і 2 балы будуць нездавальняючымі ў 5-11 класах школ Беларусі

Але пакідаць на другі год з нездавальняючымі адзнакамі пакуль не плануюць.
Sputnik

МІНСК, 29 сту — Sputnik. Адзнакі 1 і 2 балы ў сярэдніх і старэйшых класах школ будуць лічыцца незадавальняючымі, паведаміў міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка.

Першая рэспубліканская кантрольная работа пройдзе ў беларускіх школах

Лічыць "адзінкі" і "двойкі" нездавальняючымі адзнакамі стануць з наступнага года, адпаведнае рашэнне ўжо прынятае міністэрствам. Па словах Карпенкі, новаўвядзенне заклікана павысіць адказнасць навучэнцаў за ўласныя вынікі.

"Пакідаць на другі год з нездавальняючымі адзнакамі пакуль не плануем", — цытуе словы міністра БелТА.

У лютым гэтага года ў беларускіх школах упершыню правядуць рэспубліканскую кантрольную працу, якую праверыць незалежная камісія. Яе вынікі дазволяць убачыць аб'ектыўнасць выстаўлення адзнак і ацаніць працу выкладчыкаў.