"Бягучы ў лабірынце: лекі ад смерці" стаў лідарам расійскага пракату

Фільм перасягнуў па зборах расійскую драму "Рух уверх", якая пратрымалася на першым радку месяц.
Sputnik

МІНСК, 29 сту — Sputnik. Трэцяя частка падлеткавай франшызы "Бягучы ў лабірынце: лекі ад смерці" па выніках выхадных перасягнула па зборах расійскую спартыўную драму "Рух уверх", якая пратрымалася на першым радку месяц, і стала лідарам расійскага пракату, паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на партал kinobusiness.com.

Названая дата выхаду пятага фільма пра Індыану Джонса

Карціна сабрала па выніках першых выхадных пракату 245,8 мільёна рублёў. Трэцяя частка завяршае маладзёжную антыўтопію Уэса Бола.

"Рух уверх" перамясцілася на другі радок у рэйтынгу, сабраўшы за выхадныя 216 мільёнаў рублёў і за пяць тыдняў пракату 2,7 мільярда рублёў. На трэцім месцы апынулася расійская камедыя "Zомбоящик" c рэзідэнтамі Comedy club у галоўных ролях. Фільм зарабіў за выхадныя 114 мільёнаў рублёў.

Чацвёрты радок займае фільм "Прыгоды Падынгтана-2", які сабраў у выхадныя 102 мільёны рублёў, а за два тыдні пракату 212 мільёнаў рублёў. Замыкае пяцёрку лідараў карціна "Астрал-4: Апошні ключ", якая зарабіла 62,3 мільёна рублёў за выхадныя і 362,6 мільёна рублёў за два тыдні пракату.