Названая дата выхаду пятага фільма пра Індыану Джонса

Інфармацыі пра акцёраў пакуль няма, аля вядома, што галоўную ролю выканае нязменны Харысан Форд.
Sputnik

МІНСК, 29 сту — Sputnik. Пяты фільм пра прыгоды археолага Індыяны Джонса выйдзе на экраны летам 2020 года. Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на The Hollywood Reporter.

Планы на будні: куды пайсці 29 студзеня - 2 лютага ў Мінску

Адзначаецца, што стваральнікам працягу франшызы стане амерыканскі рэжысёр Стывен Спілберг, якому давялося адкласці працу над экранізацыяй брадвейскага мюзікла "Вестсайдская гісторыя".

Па інфармацыі выдання, выканаўчым прадзюсарам фільма будзе Джордж Лукас, а кампазітарам — Джон Уільямс. Дадзеных пра акцёраў пакуль няма, аднак вядома, што галоўную ролю па-ранейшаму будзе выконваць Харысан Форд.

"Індыяна Джонс" — амерыканская медыяфраншыза, заснаваная на прыгодах Доктара Генры "Індыяны" Джонса-малодшага, выдуманага археолага. Першы фільм "У пошуках страчанага Каўчэга" выйшаў у пракат у 1981 годзе.