Серыя "Славутыя мастакі з Беларусі" папоўнілася новымі выданнямі

Серыя расказвае пра 30 беларускіх мастакоў, творы якіх знаходзяцца ў экспазіцыі айчынных і сусветных музеяў.
Sputnik

МІНСК, 29 сту — Sputnik. Серыя "Славутыя мастакі з Беларусі" папоўнілася выданнямі пра Альгерда Малішэўскага і Напалеона Орду, паведамілі Sputnik у Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Напалеон Орда маляваў страчаную цывілізацыю

Кожны міні-альбом расказвае аб жыццці і творчым шляху мастака, прадстаўляе яго творы. Выданні маюць невялікі фармат і аб'ём, але гэта, па меркаванні стваральнікаў, не перашкаджае перадаць усю маляўнічасць мастацкіх палотнаў.

"Славутыя мастакі з Беларусі" — гэта сумесны праект выдавецтва "Беларусь" і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, мэтай якога з'яўляецца папулярызацыя нацыянальнай культуры, мастацтва і гісторыі, азнаямленне шырокага кола чытачоў з творчасцю мастакоў — выхадцаў з Беларусі", — падкрэслілі ў міністэрстве.

У серыю ўваходзяць кнігі больш чым пра 30 мастакоў Беларусі, чые творы прадстаўлены не толькі ў пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея, але і ў іншых музеях свету.