Відэа

Напалеон Орда маляваў страчаную цывілізацыю

Падпісацца
Мастацкі музей упершыню экспануе аўтарскія малюнкі Напалеона Орды ў Беларусі. Глядзіце на відэа Sputnik экскурсію па выставе са старшым навуковым супрацоўнікам музея Юліяй Лісай.

На выставе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі прадстаўлена 110 малюнкаў і акварэляў Напалеона Орды са збору Нацыянальнага музея ў Кракаве, геаграфія якіх ахоплівае рэгіёны ад Беластока, Гродна і Вільні да Віцебска, Магілёва і Гомеля.

Мастацтвазнаўца прайшоўся па графіці на Кастрычніцкай - Sputnik Беларусь
Відэа
Мастацтвазнаўца "прайшоўся" па графіці на Кастрычніцкай

Юлія Лісай распавяла, што Напалеон Орда ў сваім лісце да Ігната Дамейкі сказаў, што замаляваў рэшткі цывілізацыі вялікай краіны, якая раней існавала — Рэчы Паспалітай.

Па яе словах, творчасць мастака можна разглядаць як маляваную гісторыю, якая складаецца не толькі з архітэктуры. Напалеона Орду ў першую чаргу цікавілі людзі і падзеі, з імі звязаныя.

Глядзіце на відэа Sputnik, як цэнзура зацвярджала малюнкі, што выкрэслівала і што хацеў сказаць Напалеон Орда сваім вялікім мастацкім праектам.

Стужка навiн
0