Мастацкая і дзіцячая літаратура складае топ папулярных беларускіх кніг

У лік запатрабаваных беларускімі чытачамі выданняў таксама ўваходзяць даведнікі.
Sputnik

МІНСК, 30 сту — Sputnik. Сярод беларускіх чытачоў больш за ўсё запатрабаваныя даведнікі, дзіцячая і мастацкая літаратура айчынных класікаў, паведамілі Sputnik у Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Серыя "Славутыя мастакі з Беларусі" папоўнілася новымі выданнямі

Пытанні папулярызацыі беларускіх кніг у сучасным грамадстве абмяркоўваліся на круглым стале, які прайшоў напярэдадні ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

"Прысутныя падзяліліся сваім вопытам прасоўвання кніжнай прадукцыі: гаварылі пра аўтограф-сесіі, плакаты з выявамі лепшых кніг і рэкламу ў сацыяльных сетках", — дадалі ў Міністэрстве.

Мінскі міжнародны кніжны кірмаш адбудзецца з 28 лютага па 4 сакавіка. Галоўнай тэмай мерапрыемства стане дэвіз "Беларусь — культурная пляцоўка Еўропы". Ганаровым госцем у гэтым годзе на кірмашы будзе Сербія, а цэнтральным экспанентам — Казахстан.