МІНСК, 30 сту — Sputnik. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі запрашае адсвяткаваць дзень нараджэння Народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва ў асяроддзі яго карцін, паведамілі Sputnik арганізатары.
5 лютага ў музеі адкрыецца выстава, прымеркаваная да95-годдзя са дня нараджэння Леаніда Шчамялёва. "Экспазіцыя выставы ўвасабляе 70 гадоў жыцця ў мастацтве Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва — ад пасляваеннага навучэнца да выбітнага майстра ХХІ стагоддзя, жыццё і лёс якога — прыклад выключнага чалавечага і творчага даўгалецця, стойкасці і вернасці абранаму шляху", — падкрэслілі ў музеі.
У экспазіцыі будзе прадстаўлена 60 жывапісных твораў 1960-2000-х гадоў са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, Музея гісторыі горада Мінска.