Жарко: кантрольныя лічбы прыёму ў ВНУ сфармуюць да 1 сакавіка

Фарміраваць патрэбу ў студэнтах вышэйшыя навуковыя ўстановы будуць, улічваючы эканамічную сітуацыю і дэмаграфічны прагноз.
Sputnik

МІНСК, 30 сту — Sputnik. Да 1 сакавіка будуць сфармаваныя кантрольныя лічбы прыёму ў ВНУ, паведаміў віцэ-прэм'ер Васіль Жарко падчас выніковага пасяджэння калегіі Мінадукацыі.

БДУ заняў другое месца сярод універсітэтаў СНД у рэйтынгу Webometrics

Фарміраваць патрэбу ў кадрах і вызначаць колькасць студэнтаў, якіх неабходна прыняць у вышэйшыя навучальныя ўстановы, зараз будзе Мінпрацы сумесна з Мінэканомікі і Мінадукацыі, улічваючы эканамічную сітуацыю і дэмаграфічны прагноз.

"Кожная лічба павінна быць абгрунтавана. У сувязі з гэтым трэба вярнуцца да тэмы непрофільнай падрыхтоўкі, якая гучала неаднаразова. Мінадукацыі да 1 сакавіка па кожнай ВНУ трэба правесці абарону спецыяльнасцяў і спецыялізацый з улікам іх профілю працы", — даручыў Васіль Жарко, словы якога цытуе прэс-служба ўрада.

На яго думку, каб сінхранізаваць колькасць спецыялістаў і вакантных месцаў у розных галінах, лічбы трэба вызначаць эканомікай. Летам мінулага года намеснік прэм'ер-міністра таксама выказваў прапанову падняць балы ў будучую ўступную кампанію, каб у ВНУ паступалі тыя, хто павінен там вучыцца.