"БелАЗ" прааналізаваў магчымасць прадаваць тэхніку за біткоіны

Напачатку студзеня кампанія заявіла аб магчымасці разгледзець рэалізацыю тэхнікі за самую папулярную крыптавалюту.
Sputnik

МІНСК 31 сту — Sputnik. ААТ "БелАЗ" працягвае вывучаць магчымасць рэалізоўваць сваю прадукцыю за біткоіны, пра гэта ў сераду паведаміла прэс-служба кампаніі.

Галубоўскі: прагноз – як далей павядзе сябе біткоін

Упершыню вытворца кар'ерных самазвалаў заявіў пра магчымасць працаваць з крыптавалютай 10 студзеня, вынікі даследавання апублікаваныя на сайце прадпрыемства.

"Усе звароты былі ўважліва разгледжаны кіраўніцтвам прадпрыемства, а таксама прааналізаваныя аналітычнай, фінансавай і эканамічнай службамі ААТ "БелАЗ". Таксама атрыманыя кампетэнтныя тлумачэнні з боку банкаўскіх структур Рэспублікі Беларусь", — растлумачылі ў кампаніі.

У "БелАЗ" распавялі, што ў адпаведнасці з заканадаўствам нашай краіны правядзенне здзелак паміж юрыдычнай асобай і ўласнікам крыптавалютаў магчыма пры распрацоўцы дакументаў, якія будуць рэгуляваць парадак ажыццяўлення аперацый з выкарыстаннем крыптавалют, і з'яўленні ў Беларусі аператара крыптаплатформаў. Службы завода працягваюць вывучэнне рынку крыптавалют.

Кампанія падзякавала тым, хто ўнёс прапановы па куплі прадукцыі, і СМІ, якія распавялі пра цікавасць "БелАЗ" да рынка крыптавалют.