Саюзмультфільм расказаў, якой будзе новая версія "Прастаквашына"

Стваральнікі плануюць захаваць атмасферу мультфільма, але таксама дадаць у яго сучаснасці.
Sputnik

МІНСК, 31 сту — Sputnik. Стваральнікі новых серый пра герояў савецкага мультфільма "Трое з Прастаквашына" хочуць захаваць яго атмасферу, але дабавіць сучасных рэалій, паведамляе РІА"Новости" са спасылкай на студыю "Саюзмультфільм".

Успенскі супраць новай версіі "Прастаквашына"

Плануецца, что да 2020 года з'явяцца 30 серый гісторыі пра дзядзю Фёдара. Агульны хранаметраж складзе 195 хвілін. Усе серыі будуць створаныя ў традыцыйнай тэхніцы маляванай анімацыі.

"Перад нашай творчай камандай стаіць цікавая задача — захаваць атмасферу старога мультфільма і прыўнесці ў яго сучасныя рэаліі. Мне вельмі хочацца верыць, што працяг гісторыі пра "Прастаквашына" спадабаецца і дзецям, і бацькам, што яны палюбяць новых персанажаў", — заявілі ў прэс-службе студыі.

Стваральнікі адзначылі, што "cвет змяняецца, таму неабходна ізноў абжываць яго, расказваць пра яго і рабіць блізкім".