Успенскі супраць новай версіі "Прастаквашына"

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкПісьменнік Эдуард Успенскі
Пісьменнік Эдуард Успенскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На студыі "Саюзмультфільм" сцвярджаюць, што пiсьмовая згода аўтара на новыя мультфільмы была атрымана.

МІНСК, 20 ліс — Sputnik. Пісьменнік Эдуард Успенскі незадаволены фактам стварэння новай версіі мультфільмаў "Прастаквашына", аднак у "Саюзмультфільме" заяўляюць аб спробах дамовіцца з аўтарам гісторый пра Дзядзьку Фёдара, паштальёна Печкіна і ката Матроскіна.

Адкрыццё выставы Нерэальныя героі. Мастакі і персанажы Саюзмультфільм  - Sputnik Беларусь
"Саюзмультфільм" здыме працяг "Трое з Прастаквашына"

Скандал разгарэўся пасля публікацыі Успенскім адкрытага ліста да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. У ім аўтар заяўляе аб тым, што студыя "Саюзмультфільм" здымае працяг "Прастаквашына" без яго згоды і асабліва падкрэслівае сваю незадаволенасць тым, што "кот Матроскін будуе метрапалітэн".

Як заявілі РІА "Новости" на самой студыі, у лістападзе мінулага года згоду Успенскага на працяг "Трое з Прастаквашына", "Канікулы ў Прастаквашына" і "Зіма ў Прастаквашына" была атрымана — у тым ліку і ў пісьмовай форме.

Акрамя гэтага, па версіі студыі, для выкарыстання персанажаў паводле заканадаўства згода аўтара не патрабуецца, бо "не прадугледжваецца выкарыстанне адпаведных сюжэтаў".

Кадр з мультфільма Малыш і Карлсон - Sputnik Беларусь
"Саюзмультфільм" мяркуе зрабіць серыял пра новыя паходжанні Карлсана

Зрэшты, цяпер кіраўніцтва "Саюзмультфільма" вядзе перамовы з Успенскім аб магчымым супрацоўніцтве. Па заявах студыі, пісьменніку ўжо прапаноўвалі ганарар у памеры пяці мільёнаў расійскіх рублёў — каля 84 тысяч долараў у эквіваленце.

"Мы ўпэўненыя, што рэаліям сучаснага грамадства, патрэбам новага пакалення дзяцей павінны адказваць як пастаянныя каштоўнасці, якія ляжаць у аснове класічных літаратурных твораў, так і актуальныя культурныя маркеры, якія робяць мультфільмы вядомымі і запамінальнымі. Мы спадзяемся, што ў хуткім часе канфлікт будзе вычарпаны і мы зноў вернемся ў рэчышча канструктыўных перамоваў", — заявілі ў прэс-службе студыі.

Анімацыйная трылогія "Трое з Прастаквашына" была выпушчана ў 1978-1984 гадах паводле твораў Эдуарда Успенскага. У 2016-ым СМІ паведамлялі аб быццам бы гатоўнасці пісьменніка стварыць сцэнар для працягу папулярнага на тэрыторыі былога СССР мультфільма.

Стужка навiн
0