МІНСК, 1 лют — Sputnik. Масленічны тыдзень пачнецца ў Мірскім замку 11 лютага, паведамілі Sputnikу замкавым комплексе.
Святочны тыдзень пачнецца ў Мірскім замку з тэатралізавага шэсця і прадстаўлення "Зіму выпраўляем, вясну сустракаем". Гасцей чакаюць традыцыйныя масленічныя гульні і, вядома, духмяныя блінцы.
Абавязковыя атрыбут масленічных гулянняў — песні і музыка. Сваімі выступленнямі парадуюць артысты народнага аматарскага аб'яднання "Закрытые лица", ансамбль народнай музыкі і песні "Цырынскія музыкі", народны ансамбль песні "Забава" і калектыў "Гарадніца".
Арганізатары абяцаюць вялікую колькасць самых розных забаўляльных пляцовак, на якіх дарослыя і дзеці змогуць знайсці для себя штосьці цікавае.
Святочныя мерапрыемствы будуць праходзіць на тэрыторыі замкавага комплекса да 17 лютага.