Нясвіжскі замак запрашае на выставу роспісаў па шоўку

Выстава "Каляровыя сны" апелюе да таго, што ўсе мы бачым у сваім жыцці сны.
Sputnik

МІНСК, 2 лют — Sputnik. Выстава роспісаў па шоўку адкрыецца ў Нясвіжскім замку 3 лютага, паведамілі Sputnik у музеі-запаведніку.

Ты тут, і гэта правільна: выстава Валерыя Песіна адкрылася ў Мінску

Аўтар работ — член Беларускага саюза дызайнераў Ала Шкардзёнак. Многія з яе твораў экспанаваліся на рэспубліканскіх і міжнародных выставах, а зараз знаходзяцца ў прыватных калекцыях Швейцарыі, Францыі, Германіі і Літвы. Натхняецца мастачка наваколлем: пажарожжамі, кнігамі, музыкай і новымі знаёмствамі.

Выстава "Каляровыя сны" апелюе да таго, што ўсе мы бачым у сваім жыцці сны. Некаторыя з іх мы забываем, як толькі прачнуліся, а некаторыя памятаем ўсё жыццё. Такім чынам, кожная з работ з'яўляецца часткай душы мастачкі, яе ўнутраных перажыванняў, і Ала Шкардзёнак імкнецца падзяліцца з гледачом светам каляровых сноў.