Расіянам могуць забараніць гандаль крыптавалютай на беларускіх сайтах

Цэнтрабанк Расійскай Федэрацыі не выключае блакаванне для расіян беларускіх платформаў па гандлі крыптавалютамі.
Sputnik

МІНСК, 2 лют — Sputnik. Беларускія сайты па гандлі крыптавалютамі могуць апынуцца заблакаванымі для расійскіх грамадзян, заявіў першы намеснік кіраўніка Цэнтрабанка Расіі Сяргей Швяцоў. Блакаванне адбудзецца ў выпадку, калі сэрвісы ацэняць як шкоднасныя.

Румас параўнаў крыптавалюты з МММ

"Мы глядзім, як будзе арганізаваны гэты гандаль. Баюся, што нам давядзецца блакаваць сайты, якія прадстаўляюць доступ грамадзянам РФ. Калі адзнака пакажа шкоднаснасць сэрвісаў, якія будуць прадастаўляцца з боку беларускага праекту, то мы прымем меры па блакаванні сайта", — цытуе РІА "Новости" словы Швяцова.

Блокчэйн у Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 снежня падпісаў дэкрэт "Аб развіцці лічбавай эканомікі", які ставіць сваёй мэтай садзейнічанне развіццю інфармацыйных тэхналогій і стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця ў краіне тэхналогій блокчэйн. Дакумент павінен уступіць у сілу ў канцы сакавіка.

Прэм'ер-міністр краіны Андрэй Кабякоў заявіў, што Беларусь не разглядае пытанне ўвядзення крыптавалюты як афіцыйнага плацёжнага сродку.

Беларускі Нацбанк раней адзначыў, што не плануе разглядаць магчымасць запуску аперацый з удзелам крыптавалют.

Крыптавалюта ў свеце

У Расіі 2 лютага ў Краснадары адкрылі першы Цэнтр кампетэнцыі па супрацьдзеянні нелегальнай дзейнасці на фінансавым рынку краіны.

"БелАЗ" прааналізаваў магчымасць прадаваць тэхніку за біткоіны

Асноўнымі напрамкамі работы Цэнтра будзе, ў тым ліку, супрацьдзеянне "фінансавым пірамідам" і збор інфармацыі пра арганізатараў ашуканскіх схем. Частка экспертаў лічыць, што ICO — гэта аналаг фінансавай піраміды і называе крыптавалюту "мыльнай бурбалкай". Шэраг іншых спецыялістаў мяркуе, што біткоін можа стаць альтэрнатывай золата.

Тым не менш, крыптавалюту прызналі некаторыя буйныя гульцы фінансавага рынку. У снежні біржавы аператар CME Group і чыкагская біржа апцыён Global Markets атрымалі дазвол на запуск таргоў ф'ючэрсамі на індэкс біткоіна. Біржа ў Чыкага ў нядзелю запусціла свае першыя ф'ючэрсныя біткоін-прадукты.

Курс біткоіна сёння раніцай склаў 9 603 тысяч долараў. У параўнанні са снежнем, калі біткоін куплялі і прадавалі больш чым за 19 тысяч долараў, ён значна ўпаў, аднак у апошнія дні стабілізаваўся.