"Званы маёй эпохі": выстава Уладзіміра Чарнышова адкрылася ў Мінску

Аўтар прадставіў свой погляд на знакамітых і таленавітых людзей.
Sputnik

МІНСК, 3 лют — Sputnik. Беларускі мастак Уладзімір Чарнышоў прадставіў у Доме Масквы ў Мінску выставу "Званы", прымеркаваную да 145-годдзя вялікіх рускіх талентаў — геніяльнага спевака Фёдара Шаляпіна і кампазітара Сяргея Рахманінава.

Выстава "Званы" — гэта своеасаблівае прысвячэнне рэфарматару операнага мастацтва і піяністу-віртуозу. Дзве значныя постаці ў гісторыі рускай і міравой культуры аб'ядноўваюць многіх людзей, прадстаўнікоў розных нацый, у тым ліку расіян і беларусаў.

Художник Владимир Чернышев на открытии персональной выставки в Доме Москвы

Па словах самога аўтара, выстава прадстаўляе сабой жывапісны водгук твораў, падзей і нават імгненняў "званоў", якія заставілі астанавіцца мастака, гледача ці сучасніка і прыслухацца да наваколля, звярнуць увагу на сусвет. Такімі вось "званамі" можна назваць і Шаляпіна, і Рахманінава.

Выставка Владимира Чернышова открылась в Доме Москвы

Акрамя гэтых магутных постацяў, у экспазіцыі прадстаўленыя Ганна Пінкевіч, Канстанцін Скварцоў, Мікалай Рубцоў, Барыс Луцэнка і многія іншыя асобы, якія пакінулі свой значны след у гісторыі. Усе яны паглядаюць з карцін мастака і кожны быццам распавядае сваю невядомую гісторыю.

Выставка Владимира Чернышова открылась в Доме Москвы

Уладзімір Чарнышоў называе іх"званамі сваёй эпохі". Ён паказаў іх такімі, якімі яны пакінулі адбітак не толькі ў душы аўтара, але і ў думках многіх пакаленняў.

Выставка Владимира Чернышова открылась в Доме Москвы

Выстава арганізавая  пра падтрымцы Дома Масквы ў Мінску, а наведаць яе можна да 28 лютага. Уваход вольны.