Жывыя малюнкі: выстава Стэльмашонка адкрыецца ў Мінску

Наведвальнікі выставы змогуць убачыць аўтапартрэт мастака і выявы выбітных дзеячоў беларускай культуры.
Sputnik

МІНСК, 4 лют – Sputnik. Урачыстае адкрыццё выставы "Жывыя малюнкі, вобразы, сімвалы", прысвечанай 90-годдзю са дня нараджэння народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стэльмашонка адбудзецца ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа 6 лютага. 

Графіку Сальвадора Далі да "Боскай камедыі" пакажуць у Мінску

Экспазіцыя ўключае шэсць палоцен з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, у тым ліку знакаміты "Партрэт Якуба Коласа", своеасаблівую "візітную картку" мастака, а таксама асабістыя рэчы народнага паэта Беларусі з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Акрамя таго, наведвальнікі выставы змогуць убачыць аўтапартрэт мастака і выявы выбітных дзеячоў беларускай культуры.

Экспазіцыю дапоўняць асабістыя рэчы Уладзіміра Іванавіча: фотаздымкі з сямейнага архіву, граматы і ўзнагароды.

Уладзімір Стэльмашонак нарадзіўся ў Мінску 6 февраля 1928 года. Слава прыйшла да мастака ў 60-70-я гады ХХ стагоддзя. Ён знакаміты як авангардыст, ствараў працы ў графіцы, пісаў тэмперай, алеем, пастэллю, займаўся таксама станковым жывапісам, манументальным мастацтвам, сцэнаграфіяй. Стварыў серыю партрэтаў на тэму гістарычнага мінулага Беларусі. Адметнымі рысамі стылю Стэльмашонка з’яўляецца выкарыстанне традыцыйнага беларускага арнаменту, спалучэнне жывапісу з калажам, аплікацыяй, разьбой па дрэве. Мастак пайшоў з жыцця 7 чэрвеня 2013 года.