На будучым тыдні ў Мінску можна будзе павесяліцца на канцэртах, паўдзельнічаць у забегу ў валёнках, наведаць сталічныя кавярні дзеля гастранамічнага сэта за 6 рублёў, бясплатна паснедаць, схадзіць на кінапрэм'еры і не толькі. У традыцыйнай падборцы Sputnik — самыя характэрныя падзеі 5-9 лютага.
Канцэрты
На сталічнай канцэртнай пляцоўцы Re:Public у пятніцу, 9 лютага, пройдзе канцэрт да 80-годдзя Уладзіміра Высоцкага: арганізатары абяцаюць две гадзіны любімых песень. Кошт квітка — ад 10 да 15 рублёў.
Бясплатны трыб'ют пройдзе тым жа вечарам у рэстаране "Публіка": тут будуць грымець хіты групоўкі "Ленінград".
У сераду, 7 лютага, можна паслухаць джаз у Белдзяржфілармоніі. З Польшчы прыедзе Adam Bałdych Sextet — адзін з лепшых джазавых скрыпачоў сучаснасці — са сваім гуртом. Уваходны квіток каштуе 10-15 рублёў.
Забег у валёнках
У парку DreamLand днём у сераду, 7 лютага, пройдзе забег у валёнках, які будзе насіць аздараўленчы і "месцамі жартоўны" характар. Дыстанцыя — адзін кіламетр.
Першыя 50 бегуноў, якія прайшлі рэгістрацыю на забег, бясплатна атрымаюць на старце валёнкі, якія змогуць пакінуць сабе на памяць пасля фінішу. Усім удзельнікам абяцаюць гарачыя напоі.
Гастрафестываль у розных кавярнях Мінска
Усе мінскія каваманы на працягу месяца змогуць хадзіць па топавым мінскім кавярням і кандытарскім: там рыхтуюць гастранамічныя "візітныя карткі" ўстаноў — кававы напой і дэсерт па адзінай для ўсіх цане ў 6 рублёў.
Поўны спіс удзельнікаў і фотаздымкі сэтаў зусім хутка анансуюць на афіцыйным сайце. Калі сабраць на спецыяльнай карце штампы з усіх устаноў, можна атрымаць падарунак.
Кафэ на колах з бясплатнымі сняданкамі
Раніцай у аўторак, 6 лютага, у Мінску на некаторых аўтазапраўках United Company з'явяцца два кафэ на колах: дзяўчатам за рулём будуць раздаваць лёгкі сняданак. Нават з машыны не давядзецца выходзіць — досыць пад'ехаць да фудтраку, і там вас пачастуюць бясплатным сэтам з ёгурта, фрукта і шкляначкі капучына.
"Лядовая феерыя" ў цырку
7 і 9 лютага ў беларускім цырку стануць паказваць новае шоў (якое расцягнецца на ўвесь месяц): прыязджае вядомы цырк Нікуліна на Каляровым бульвары. Абяцаюць яркае відовішча з хуткай зменай самых розных нумароў і нечаканымі трукамі.
У праграме — акрабаты на дарожцы, гімнасты, жанглёры, клоуны, эквілібрысты на монацыклах, а таксама дрэсіраваныя мядзведзі, папугаі, малпы, сабакі і не толькі. Кошт уваходнага квітка — ад 12 да 62 рублёў.
Арт-праект "Стол"
З 6 па 9 лютага ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў будзе даступны арт-праект, які прадстаўляў Беларусь на прэстыжнай выставе сучаснага мастацтва — 57-й Венецыянскай біенале. Ён прыцягнуў цікавасць гасцей і выклікаў рэзананс у сусветных медыя.
Праект уяўляе сабой 32-хвіліннае відэа, дапоўненае скульптурнай арт-інсталяцыяй: на працягу паўгадзіны перад гледачом змяняюцца два дзесяткі міні-сцэн на фоне галоўнага і нязменнага аб'екта — роўнай паверхні стала. Праект пабываў у Парыжы і Венецыі, а ў Мінск вярнуўся з пашыранай канцэпцыяй, адаптаванай для беларускіх гледачоў.
Спектакль "Маленькі прынц"
Паказы пастаноўкі па матывах вядомай казкі Антуана дэ Сэнт-Экзюперы працягнуцца ў аўторак, сераду і чацвер у тэатры "Кропка". Па словах арганізатараў, гэта інтэрактыўнае мерапрыемства з унікальнымі дэкарацыямі (напрыклад, сапраўдным самалётам) і выкарыстаннем новых 3D-тэхналогій.
Квіток абыйдзецца ў 20-25 рублёў для аднаго госця ці ў 50-65 рублёў на сям'ю з трох чалавек.
Новыя фільмы
Традыцыйна ў чацвер — 8 лютага — у пракат выйдзе некалькі свежых кінастужак.
З гэтага дня ў большасці кінатэатраў горада будуць даступныя да прагляду такія навінкі, як меладрама "Пяцьдзесят адценняў свабоды", амерыканскі баявік "Паляванне на злодзеяў", драма Вудзі Алена "Кола цудаў" і два новых мультфільма — "Тайнае жыццё насякомых" і "Трон эльфаў".